Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Гродзенскай вобласці, наведаў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Ён азнаёміўся з навучальна-матэрыяльнай базай ВНУ і арганізацыяй навучальнага працэсу.
У час сустрэчы са студэнтамі Аляксандр Вальфовіч спыніўся на сітуацыі вакол краіны і дзейнасці замежных падрыўных цэнтраў, якія імкнуцца дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, а таксама расказаў аб мерах па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі і ролі кожнага грамадзяніна ў абароне Айчыны. Ён падкрэсліў, што Беларусь — міралюбівая краіна.
«Ні да аднаго народа мы не ставімся як да ворага і робім усё магчымае для ўрэгулявання канфліктаў, захавання міру і спакою ў рэгіёне», — адзначыў ён.
Звяртаючыся да студэнтаў, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі адзначыў, што Гродзенскі аграрны ўніверсітэт рыхтуе сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы.
«Перакананы, што пасля заканчэння ВНУ вы станеце высокакваліфікаванымі спецыялістамі. Працуючы на зямлі, будзеце мацаваць харчовую бяспеку нашай краіны. Пастаўцеся да гэтага з высокім пачуццём адказнасці. Не дазваляйце сабе расхлябанасці і недысцыплінаванасці, з чым мы ўжо сутыкнуліся сёлета ў некаторых сельскагаспадарчых прадпрыемствах падчас уборкі ўраджаю», — заявіў Аляксандр Вальфовіч.
Ён таксама выказаў упэўненасць, што многія з выпускнікоў стануць кіраўнікамі на месцах і будуць адказваць не толькі за сябе, але і за даручаныя ім калектывы.
«Будзьце патрабавальнымі да сваіх падначаленых, стаўце канкрэтныя задачы і патрабуйце дакладнага іх выканання. І, канешне, не заставайцеся абыякавымі да праблем людзей», — даваў наказ студэнтам Аляксандр Вальфовіч.