Top.Mail.Ru
289

Аляксандр Ягораў расказаў аб планах работы Нацбанка ў галіне кібербяспекі на 2026 год

Паколькі Рэспубліка Беларусь інтэграваная ў сусветную банкаўскую і фінансавую сістэму, яна ў поўнай меры схільная і да іх агульнасусветных тэндэнцый.


У тым ліку — да кіберпагроз, якія ў сучасных рэаліях сталі транснацыянальнымі:

— Мы бачым павелічэнне і выпадкаў, і аб’ёму кібермахлярства, а таксама значны рост пагроз, звязаных з кібербяспекай, — адзначыў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЯГОРАЎ на форуме «Кібербяспека 2026». — Але, з пункту гледжання банкаўскай інфраструктуры, істотных сярод іх не назіраецца. Банкаўская сістэма функцыянуе стабільна.

Адным з самых папулярных метадаў злачынцаў у 2025-м стала рассылка шкоднаснага праграмнага забеспячэння. Значна вырасла колькасць парушэнняў, звязаных са сканіраваннем партоў для ўзлому сеткі, спробамі эксплуатацыі слабых месцаў.

Тым не менш, падкрэсліў Аляксандр Ягораў, у Нацыянальнага банка ёсць усе інструменты, каб справіцца з гэтымі і іншымі кіберпагрозамі. Статыстыка за дзесяць месяцаў 2025 года сведчыць аб тым, што выпадкі кібератак назіраліся, але ўсе былі «адбіты».

У 2026-м жа, паводле слоў прадстаўніка Нацбанка, плануецца ўкараненне трох абавязковых для ўсіх банкаў стандартаў для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі іх дзейнасці. Для барацьбы з кібермахлярствам таксама будзе задзейнічаны шэраг спецыялізаваных інструментаў, паралельна працягнецца супрацоўніцтва з банкамі і крыптабіржамі для мінімізацыі аб’ёмаў махлярства.

Аміна НАЗАРАВА

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю