Top.Mail.Ru
77

Амаль 1,6 тыс. школьнікаў паўдзельнічаюць у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па 18 прадметах

Амаль 1564 школьнікі прымуць удзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах, які пройдзе па 27 сакавіка. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Інтэлектуальныя спаборніцтвы правядуць у розных рэгіёнах краіны. Месцы правядзення зацвердзіла Міністэрства адукацыі.

Так, іспыты па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі пройдуць у Бабруйску. Знатакоў беларускай мовы і літаратуры чакаюць у Магілёве, рускай мовы і літаратуры — у Баранавічах. Сталіца сканцэнтруе ў сябе адразу тры напрамкі: хімію, біялогію і матэматыку. У Віцебску адбудуцца спаборніцтвы па англійскай, французскай, іспанскай, нямецкай і кітайскай мовах. У Лідзе вызначаць лепшых у грамадазнаўстве, у Гродне — у інфарматыцы. Гомель прыме ўдзельнікаў алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі, а ў Жлобіне пакажуць свае таленты юныя майстры працоўнага навучання. У Мазыр школьнікі прыедуць, каб паспаборнічаць у веданні геаграфіі, а ў Брэсце чакаюць юных фізікаў і астраномаў.

Навучэнцы Ліцэя БДУ выступяць асобнымі камандамі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, англійскай мове, матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы, хіміі і грамадазнаўстве.

«Па выніках іспытаў будуць сфарміраваны каманды для прадстаўлення нашай краіны на міжнародных алімпіядах па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, інфарматыцы, астраноміі і геаграфіі», — праінфармавалі ў ведамстве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю