Top.Mail.Ru

Амаль 180 адзінак пасажырскага транспарту абновяць у Мінску да канца 2026-га

Парк пасажырскага транспарту сталіцы да канца 2026 года папоўняць 179 новых аўтобусаў, тралейбусаў і вагонаў метро. Пра гэта журналістам 25 лістапада расказаў вядучы інжынер упраўлення пасажырскіх перавозак дзяржпрадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксей Земба, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Для планамернага абнаўлення рухомага саставу прадпрыемствам распрацавана адпаведная канцэпцыя. Яна прадугледжвае набыццё новай тэхнікі.

— Усяго да канца 2026-га для патрэб сталіцы закупяць 179 адзінак пасажырскага транспарту: 15 вагонаў метро, 129 тралейбусаў з аўтаномным ходам і 35 аўтобусаў. У наступныя гады маюць намер абнаўляць арыенціровачна па 164 адзінкі такой тэхнікі, — удакладніў А. Земба.


Ён адзначыў: сёння ў Мінску налічваецца 997 аўтобусаў, 737 тралейбусаў, 129 трамваяў, 147 электробусаў і 418 вагонаў метро. Увогуле доля электратранспарту складае 58,9%.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю