Top.Mail.Ru
110

Амаль 35 тысяч суб’ектаў гаспадарання ў Беларусі выкарыстоўваюць электронныя накладныя

Пра гэта ў гутарцы з журналістамі расказаў першы намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч.


Дарэчы, выкарыстанне такіх дакументаў абавязкова для прадпрыемстваў, напрыклад, пры абароце тавараў, якія падлягаюць нагляду, або тавараў, маркіраваных сродкамі ідэнтыфікацыі. Што датычыцца іншых выпадкаў, тады яны могуць выкарыстоўвацца на добраахвотнай аснове. Пры гэтым электронныя накладныя, адзначыў Уладзімір Муквіч, — аснова для ўкаранення механізму нагляду за таварамі, які дазваляе прасачыць увесь лічбавы шлях прадукцыі ад моманту яе вырабу да моманту рэалізацыі канчатковаму спажыўцу.

Паводле слоў намесніка міністра, ужо сёння амаль 35 тысяч суб’ектаў гаспадарання актыўна карыстаюцца магчымасцю афармлення накладных у лічбавым выглядзе. І больш за 20 % накладных, паводле ацэнак МПЗ, афармляецца ў электронным выглядзе.

Уладзімір Муквіч праінфармаваў аб тым, што спецыялісты профільнага міністэрства правялі мноства розных мерапрыемстваў, дзе падрабязна патлумачылі актуальныя пытанні. Гэта праца працягваецца. З усёй неабходнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце ведамства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю