Top.Mail.Ru
74

Амаль 4,5 тысячы рублёў складаюць пад’ёмныя пры перасяленні на новае месца жыхарства і працы ў сельскую мясцовасць

Грошы — у справу


Пра такую магчымасць нагадалі ў Мінпрацы і сацабароны, падрабязна распавёўшы, хто можа разлічваць на пад’ёмныя і як іх атрымаць.

Што трэба? Для пачатку трэба быць афіцыйна зарэгістраваным у службе занятасці як беспрацоўны, заключыць трохбаковы дагавор з органам па працы, занятасці і сацабароне і наймальнікам аб перасяленні ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць.

Дарэчы, сёння такіх вакансій больш за 27 тысяч з выдзяленнем жылля.

Тыя, хто скарыстаўся падтрымкай, абавязаны адпрацаваць на новым працоўным месцы мінімум год.

У Мінпрацы і сацабароны далі падрабязныя адказы на пытанні, якія часта задаюць.

  • Якую фінансавую дапамогу акажуць?
  • Пад’ёмныя выплачваюцца ў памеры 9 БПМ (з 1 лютага да 30 красавіка — 4472,64 рублёў) пры перасяленні на новае месца жыхарства і працы ў сельскую мясцовасць.

Дарэчы, беспрацоўным і членам іх сем’яў у 2025 годзе выплачаны грашовыя сродкі ў суме 489,2 тысячы рублёў.

  1. На што можна выдаткаваць гэту суму?
  2. На што заўгодна. Вы можаце выдаткаваць яе па сваім меркаванні.
  3. Ці выплацяць пад’ёмныя тым, хто пераязджае з аднаго сяла ў іншае?
  4. Калі выкананы ўмовы, пералічаныя вышэй, то так.
  5. Ці будзе гэта сума большая, калі пераязджае ўся сям’я?
  6. Калі і муж, і жонка выканалі ўсе ўмовы (былі зарэгістраваныя як беспрацоўныя і заключылі трохбаковую дамову), то так, сума падвоіцца.
  7. Колькі разоў пераязджаеш — столькі разоў і заплацяць?
  8. Не, фінансавую дапамогу можна атрымаць толькі аднойчы. Схітраваць не атрымаецца: у краіне вядзецца база такіх работнікаў.

Акрамя гэтага, у профільным міністэрстве агучылі цікавыя факты аб пераездзе ў сельскую мясцовасць.

Так, у ліку найбольш запатрабаваных у наймальнікаў прафесій, па якіх перасяляліся беспрацоўныя, — аператары машыннага даення, жывёлаводы, трактарысты. Перасяленне ажыццяўляецца ў асноўным у межах вобласці.

Найбольшая колькасць сем’яў, якія пераехалі за межы вобласці, перамясцілася ў Мінскую вобласць.

У 2025 годзе пераселена 118 сем’яў, большасць сем’яў пераехала з сяла ў сяло — 67 сем’яў, з горада ў сяло — 49.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю