Як арганізуецца часовая занятасць моладзі, расказаў журналістам начальнік упраўлення арганізацыі працы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва і альтэрнатыўнай службы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Кацко, перадае БелТА.
Сяргей Кацко расказаў, што за 8 месяцаў гэтага года было працаўладкавана 49,6 тыс. маладых людзей. «Гэта на 5 тыс. чалавек больш у параўнанні з мінулым годам. Летась было працаўладкавана 55,6 тыс. маладых людзей. Спадзяемся, што сёлета лічба будзе значна большай», — дадаў ён.
Начальнік падкрэсліў, што часовая занятасць моладзі арганізуецца на працягу ўсяго года. «Але асноўнае, калі ў іх ёсць магчымасць папрацаваць у вольны ад вучобы час — гэта летні перыяд. З кожным годам колькасць моладзі, якая працуе ў вольны ад вучобы час павялічваецца. За лета гэтага года па лініі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны працаўладкавана 37 тыс. маладых грамадзян. Служба занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аказвае падтрымку працаўладкавання моладзі, як з фінансавай падтрымкай дзяржавы за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны, так і за кошт сродкаў наймальнікаў. І 37 тыс. — гэта агульная лічба, а з прыцягненнем сродкаў фонду працаўладкавана 33 тыс. навучэнцаў», — растлумачыў Сяргей Кацко.