Амаль 550 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў з адзнакай залічаны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па выніках уступнай кампаніі 2026 года, паведаміла БелТА са спасылкай на інфармацыю БДМУ.
Так, сёлета ў ВНУ залічаны 17 пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд, два лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі, 465 выпускнікоў школ з адзнакай і залатым (сярэбраным) медалём, 84 выпускнікі, якія скончылі медыцынскія каледжы з адзнакай.
Навучанне ў БДМУ пачнуць 1382 студэнты. На бюджэтныя месцы залічаны 601 абітурыент, па мэтавым накіраванні — 781.