Top.Mail.Ru

Амаль 6,9 тысячы рублёў склаў сярэдні памер дапамогі па цяжарнасці і родах у 2025 годзе

Гэтую лічбу агучылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, адзначыўшы, што гэта гарантаваная дзяржаўная выплата, якую наймальнік абавязаны выплаціць ва ўстаноўлены тэрмін.


Куды звяртацца? 

Па асноўным месцы працы (пры яго адсутнасці — па сумяшчальніцтве); па кожным месцы працы па грамадзянска-прававым дагаворы; па месцы працы па сумяшчальніцтве — у выпадку знаходжання ў водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў па асноўным месцы працы.

Які памер дапамогі? 

У профільным міністэрстве растлумачылі, што ён складае 100 % сярэднядзённага заробку (узнагароджання) за кожны дзень, засведчаны лістком непрацаздольнасці.

Якія тэрміны прызначэння? 

На працягу 10 дзён з дня звароту; у выпадку неабходнасці атрымання дадатковых звестак — на працягу 1 месяца.

Калі ажыццяўляецца выплата? 

У дні, устаноўленыя для выплаты заработнай платы (аванс або канчатковы разлік).

Дапамога прызначаецца, калі зварот зарэгістраваны не пазней за 6 месяцаў з дня пачатку выпадку цяжарнасці і родаў, а таксама ўсынаўлення (удачарэння) дзіцяці ва ўзросце да трох месяцаў альбо ўстанаўлення апекі над дзіцем ва ўзросце да трох месяцаў згодна з лістком непрацаздольнасці.

Што рабіць, калі дапамогу затрымліваюць?

Крок першы. Нагадаць наймальніку аб тэрмінах.

Крок другі. Звярнуцца ў ФСАН.

Або патэлефанаваць на гарачую лінію. У буднія дні з 8.30 да 17.30 па кароткім нумары — 122

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю