Top.Mail.Ru

Амаль 600 тыс. чалавек адпачнуць у санаторыях Беларусі гэтым летам

У санаторыях Беларусі гэтым летам адпачнуць амаль 600 тыс. чалавек. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае БелТА.

Кіраўнік цэнтра адзначыў, што свабодных месцаў у санаторыях ужо практычна няма. «Пуцёўкі забраніраваны або выкуплены на больш як 95 працэнтаў, таму на гэты момант выбар ужо будзе адзінкавы. Што датычыцца цэн, то дзень знаходжання ў стандартным двухмесным нумары ў другім квартале (ён захоплівае чэрвень) складзе каля 145 рублёў за суткі. У залежнасці ад камфорту і якасці нумара кошт будзе дыферэнцыравацца. У летні перыяд — самы высокі попыт, таму цэны будуць вышэйшыя», — расказаў Генадзь Балбатоўскі.

Паводле прагнозаў, у перыяд летняй кампаніі ў беларускіх установах пройдуць аздараўленне і лячэнне амаль 600 тыс. чалавек.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю