Top.Mail.Ru

Амаль 7 тыс. першакурснікаў залічаны ў ВНУ без уступных іспытаў і па-за конкурсам

Амаль 7 тыс. першакурснікаў сёлета залічаны ва ўстановы вышэйшай адукацыі без уступных іспытаў і па-за конкурсам. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, перадае БелТА.



Паводле слоў першага намесніка міністра, вынікі ўступных кампаній апошніх гадоў паказваюць стабільна высокую колькасць залічаных без уступных іспытаў і па-за конкурсам. «Гэта тыя хлопцы і дзяўчаты, якія дасягнулі высокіх вынікаў у школах і каледжах. Сёлета такіх залічана амаль 7 тыс. — гэта пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў, медалісты, уладальнікі дыпломаў каледжаў з адзнакай, найлепшыя выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і іншыя. Па шэрагу спецыяльнасцяў адзначаны высокія прахадныя балы», — расказаў Аляксандр Бахановіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю