Top.Mail.Ru

Амаль 83% беларусаў ва ўзросце 45+ гатовыя змяніць прафесію

Амаль 83% беларусаў старэйшыя за 45 гадоў не супраць змяніць прафесію. Пры гэтым толькі 5% работадаўцаў гатовыя іх перанавучаць. Такімі вынікамі даследавання падзяліўся сэрвіс rabota.by.

Апытанне праводзілася ў верасні 2026 года сярод больш чым 10 000 суіскальнікаў і 100 беларускіх работадаўцаў.

«На рынку ёсць спецыялісты, гатовыя перанавучацца, асвойваць новыя навыкі і мяняць прафесійную траекторыю. Для прадпрыемстваў гэта магчымасць пашырыць звыклую варонку найму, убачыць дадатковы кадравы рэзерв і знайсці альтэрнатыўныя рашэнні ў сферах з дэфіцытам кадраў — без рызыкі для ўстойлівасці кампаніі. Але важна ствараць умовы, каб супрацоўнік мог рэальна прымяніць новыя веды і закрыць неабходную пазіцыю», — тлумачыць дырэктар сэрвісу Святлана Шапорава.

Каля 80% суіскальнікаў чакаюць, што пасля перанавучання будзе гарантаваная работа або рост зарплаты альбо навучанне аплаціць работадаўца. Сярод асноўных бар’ераў супрацоўнікі называюць неразуменне кар’ерных перспектыў, адсутнасць прапаноў ад наймальнікаў і недахоп часу. Работадаўцаў часцей спыняюць рызыка сыходу супрацоўніка пасля навучання, складанасць ацэнкі выніку і бягучая загрузка каманды.

Паводле ацэнак, перанавучанне і ўвага да вопыту спецыялістаў розных узростаў адкрываюць прадпрыемствам новыя магчымасці для ўмацавання каманд і павышэння эфектыўнасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю