Рэкордная маланка, даўжынёй каля 830 км, прызнана самай доўгай у свеце.
Успышка была зафіксаваная ў 2017 годзе ў ЗША — яна працягнулася ад усходняга Тэхаса да Канзас-Сіці. Гэта больш, чым ад Мінска да Пецярбурга, паведамляе mlyn.by.
«Новы рэкорд — 829 км (515 міль) — мае хібнасць плюс-мінус 8 км. Ён на 61 км перавышае папярэдні рэкорд, усталяваны 29 красавіка 2020 года, калі маланка працягнулася на 768 км плюс-мінус 8 км над паўднёвымі штатамі ЗША», — сказана ў паведамленні.Яе зафіксавалі пры паўторным вывучэнні спадарожнікавых здымкаў. Рэкорд быў усталяваны з дапамогай спадарожнікавых здымкаў.
У СМА растлумачылі ўзнікненне такой велізарнай маланкі тым, што яна ўтварылася ў адной з зон мезамаштабных канвектыўных сістэм — асаблівых навальнічных франтоў — гэта Вялікія раўніны Паўночнай Амерыкі.