«Па аператыўных даных на 8 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 9 млн 388 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай», — адзначылі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей сабрана: у Мінскай вобласці — 2326 тыс. т, Гродзенскай — 1821 тыс. т, Брэсцкай — 1811 тыс. т, Магілёўскай — 1289 тыс. т, Гомельскай — 1121 тыс. т, Віцебскай — 1020 тыс. т.
- Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 88 % плошчаў, што складае 2046 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 5,2 ц/га.
- Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 685 тыс. т — 98 % ад плана.
- Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 367 тыс. га, або 91 % запланаванага.
- Нарыхтавана льнотрасты 160 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 12,1 ц/га.
- Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 60 % плошчаў, што складае 613 тыс. га. Нарыхтавана сена 558 тыс. т (77 % плана), сенажу — 13 млн 671 тыс. т (98 % плана), сіласу — 13 млн 269 тыс. т (64 % плана), травяных кармоў — 7 млн 784 тыс. т кармавых адзінак (77 плана).
- Цукровыя буракі ўбраныя з 47 % плошчаў, што складае 51 тыс. га. Накапана 2 млн 493 тыс. т караняплодаў. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 36,7 ц/га.
- Бульбы накапана 542 тыс. т з ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 3,2 ц/га.
- Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 101 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 60 %.