Амаль 9,5 млн т збожжа з рапсам і кукурузай сабралі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Па аператыўных даных на 10 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 9 млн 463 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай, што на 331 тыс. т больш, чым на гэту ж дату мінулага года», — расказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей сабрана: у Мінскай — 2341 тыс. т, Брэсцкай — 1842 тыс. т, Гродзенскай — 1841 тыс. т, Магілёўскай — 1290 тыс. т, Гомельскай — 1127 тыс. т, Віцебскай — 1022 тыс. т.
- Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 89 % плошчаў, што складае 2056 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за леташнюю на 5,1 ц/га.
- Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 682 тыс. т — 98 % ад плана.
- Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 398 тыс. га, або 93 % запланаванага: Брэсцкая — 102 %, Гродзенская — 100 %, Мінская — 100 %, Магілёўская — 89 %, Гомельская — 83 %, Віцебская — 80 %.
- Нарыхтавана льнотрасты 166 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 12,1 ц/га.
- Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 64 % плошчаў, што складае 654 тыс. га.
- Нарыхтавана сена 560 тыс. т (78 % плана), сенажу — 13 млн 688 тыс. т (98 % плана), сіласу — 14 млн 1 тыс. т (68 % плана), травяных кармоў — 7 млн 989 тыс. т кармавых адзінак (80 % плана).
- Цукровыя буракі ўбраныя з 50 % плошчаў, што складае 54 тыс. гектараў. Накапана 2 млн 646 тыс. т караняплодаў. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 36,1 ц/га.
- Бульбы накапана 584 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 10,8 ц/га.
- Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 113 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 65 %.
- Паднята зябліва 35 тыс. га, што складае 2,4 % ад плана ў 1432 тыс. га.