Top.Mail.Ru
59

Амаль лета. Дзе ў Беларусі 27 сакавіка паветра прагрэецца да +19 °С

Як расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, гэтымі днямі надвор’е ў асноўным будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якую прынясуць паўночныя вятры.



Толькі ў пятніцу раніцай па захадзе краіны захаваецца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, месцамі па захадзе невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 1 да плюс 7 °С, а максімальная днём будзе вагацца ад плюс 11 °С па паўночным захадзе да плюс 19 °С па паўднёвым усходзе краіны. Атмасферны ціск будзе падаць. 

У суботу надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравана ў цёплай паветранай масе. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да плюс 6 °С, а днём будзе цалкам камфортна — плюс 12 — 19 °С. 

Чакаецца, што ў нядзелю днём будзе ісці невялікі дожджык. А вось ноччу захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Раніцай і ў другой палове дня ўмовы надвор’я будзе фарміраваць малаактыўны франтальны раздзел. Воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да плюс 7 °С. Тэмпературны дзённы фон будзе цалкам вясновым — ад плюс 12 да 18 °С. 

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю