Top.Mail.Ru
68

Амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў

Амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведаміла БелТА.


Свабоднымі ад забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў застаюцца 10 раёнаў Магілёўскай вобласці — Горацкі, Дрыбінскі, Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі і Чэрыкаўскі, а таксама 5 раёнаў Гомельскай вобласці — Буда-Кашалёўскі, Жлобінскі, Кармянскі, Рагачоўскі і Чачэрскі.

Ва ўсіх астатніх 103 раёнах краіны ўведзены абмежаванні.

Інтэрактыўная карта на партале Мінлясгаса пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення ўмоў надвор’я.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю