Top.Mail.Ru
271

Амаль у тры разы за суткі ўзрасла чарга легкавога транспарту на ўезд у Літву і Польшчу

За суткі чарга легкавога транспарту на ўезд у Літву і Польшчу вырасла амаль у тры разы, паведаміла БелТА.


Па стане на 10.00 уезду ў польскі пункт пропуску «Цярэспаль» («Брэст») чакаюць 130 легкавікоў і 9 аўтобусаў. За мінулыя суткі польскія кантралюючыя службы аформілі 43 % аўто ад нормы.

Перад літоўскімі пагранпераходамі «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») за 24 гадзіны сабралася 150 легкавых аўтамабіляў. Супрацоўнікі дадзеных пагранпераходаў прынялі на сваю тэрыторыю 46 % легкавога транспарту ад нормы.

Уезду ў ЕС ва ўсіх напрамках чакаюць 5,6 тыс. фур. Найбольш загружаны маршрут у Еўрасаюз праходзіць праз польскі пункт пропуску «Кукурыкі» «(«Казловічы»), чарга тут складае 3455 фур. Менш за ўсё грузавікоў прайшло на сумежную тэрыторыю праз літоўскі пагранпераход «Мядзінінкай» («Каменны Лог»), яго кантралюючыя службы аформілі толькі 10 % транспарту ад нормы.

Перад пунктам пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі») фіксуецца 710 фур, яго супрацоўнікі за суткі выканалі норму пропуску на 24 %. Больш за 650 велікагрузаў чакаюць уезду ў Латвію перад пагранпераходам «Патэрніекі» («Грыгароўшчына»). Па гэтым маршруце ў ЕС прайшло 38 % транспарту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю