Калі ў першым таварыскім матчы гэтых каманд у Жодзіне гаспадыні ўчынілі гасцям разгром (3:0), то цяпер, у Мінску, ледзь не дабіліся аналагічнага выніку, паведамляе «Мінская Праўда».
Усё таму, што забівалі толькі ў другім тайме, а ў першым футбалісткі з Закаўказзя ў цэлым нядрэнна трымалі абарону.
Пасля адпачынку наша каманда двойчы дабілася поспеху. На 49-й хвіліне Ліннік, а затым, на 66-й, Шлапакова прынеслі перамогу зборнай Беларусі (2:0).