Top.Mail.Ru

Аман і Іран дамовіліся прадоўжыць перагаворы аб Армузскім праліве

Дэлегацыі султаната Амана і Ірана дамовіліся ў Маскаце працягваць перагаворы па пытанні суднаходства ў Армузскім праліве для дасягнення пагаднення, перадае БелТА.



«Сёння ў Маскаце адбыліся аманска-іранскія перагаворы па пытанні суднаходства ў Армузскім праліве, а таксама забеспячэння яго бяспекі ў святле апошніх падзей. Абодва бакі дамовіліся прадоўжыць абмеркаванні на тэхнічным і на палітычным узроўнях для дасягнення неабходных дамоўленасцяў у адпаведнасці з міжнародным правам», — адзначылі ў МЗС Амана па выніках перагавораў.

Кіраўнікамі дэлегацый на сустрэчы былі міністры замежных спраў дзвюх краін Бадр аль-Бусаідзі і Абас Аракчы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю