Top.Mail.Ru

Аман, В'етнам, Эміраты. Лукашэнка накіраваўся з вялікім візітам у дзяржавы Персідскага заліва і ПУА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з вялікім візітам у дзяржавы Персідскага заліва і Паўднёва-Усходняй Азіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У гэтых рэгіёнах кіраўнік дзяржавы правядзе перагаворы з кіраўніцтвам краін — запланаваны сустрэчы на вышэйшым і высокім узроўнях, прыме ўдзел у міжнародных мерапрыемствах. У цэнтры ўвагі ў двухбаковым фармаце будуць праекты ў галіне кааперацыі, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, стварэння новых высокатэхналагічных вытворчасцяў, развіцця гандлёва-лагістычнай інфраструктуры.

Умацаванне сувязяў з краінамі Персідскага заліва і Паўднёва-Усходняй Азіі — стратэгічны кірунак беларускай знешняй палітыкі. Яны шмат у чым з’яўляюцца драйверамі сусветнай эканомікі, валодаюць магутным інвестыцыйным і рэсурсным патэнцыялам. Беларусь паслядоўна выбудоўвае дружалюбныя, партнёрскія сувязі з дзяржавамі гэтых рэгіёнаў, робячы стаўку не проста на развіццё гандлю, а на рэалізацыю буйных узаемавыгадных праектаў і стварэнне магчымасцяў для прасоўвання сумесна вырабленай прадукцыі ў рэгіянальным маштабе.


Пачалася вялікая камандзіроўка Аляксандра Лукашэнкі з візіту ў Султанат Аман. Беларускі борт № 1 здзейсніў пасадку ў аэрапорце горада Маскат. Кіраўніка беларускай дзяржавы сустрэў Прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсалам Махамед аль-Муршыдзі.

У апошнія гады супрацоўніцтва з Аманам актыўна развіваецца ва ўсіх сферах — ад палітыкі і эканомікі да культуры і турызму. У стадыі рэалізацыі праект па стварэнні ў Амане вытворчага і рээкспартнага хаба беларускай прадукцыі, у Беларусі для развіцця перадавых праектаў створаны Аманскі інвестыцыйны фонд. У цяперашні час Беларусь і Аман рэалізуюць дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва на 2026-2027 гады. Падчас цяперашняга візіту Прэзідэнта Беларусі ў Аман трэба будзе прарэвізаваць выкананне дамоўленасцяў, дасягнутых паміж краінамі па выніках папярэдніх сустрэч на вышэйшым узроўні, у тым ліку даручэнняў, дадзеных у развіццё леташніх узаемных візітаў Аляксандра Лукашэнкі ў Аман і Султана Амана Хайсама бен Тарэка Аль Саіда ў Беларусь.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю