Top.Mail.Ru

Амерыканскі турыст загінуў ад удару маланкі на вулкане Этна

Амерыканскі турыст загінуў у выніку ўдару маланкі 16 жніўня на вулкане Этна ў Сіцыліі, паведамляе БелТА.



30-гадовы мужчына знаходзіўся на схіле вулкана ў забароненай зоне, калі пачалася моцная навальніца.

У турыста ўдарыла маланка. На месца здарэння быў адпраўлены верталёт пажарнай службы. Ратавальнікі знайшлі амерыканца ў цяжкім стане і даставілі ў бальніцу. Мужчына не выжыў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю