Урачыстая цырымонія перадачы нікарагуанскаму боку чарговай буйной партыі тэхнікі вытворчасці «Амкадор» адбылася ў Манагуа, паведамілі БелТА ў прэс-службе холдынга.
Пастаўлена каля 100 будаўнічых, грузавых і камунальных машын. Яны будуць задзейнічаны ў развіцці транспартнай сеткі і дарожнай інфраструктуры краіны, а таксама ў забеспячэнні работы муніцыпальных службаў у 15 дэпартаментах, двух аўтаномных рэгіёнах і 155 муніцыпалітэтах краіны.
«Пастаўка беларускай тэхнікі заклікана садзейнічаць рэалізацыі інфраструктурных і сацыяльных праграм, накіраваных на павышэнне якасці жыцця насельніцтва. Перадача чарговай буйной партыі машын стала важным этапам развіцця супрацоўніцтва холдынга з Рэспублікай Нікарагуа і пацвярджэннем запатрабаванасці беларускай тэхнікі на лацінаамерыканскім рынку», — адзначылі ў прэс-службе.