Аналітыкі ЕАБР назвалі прычыны павелічэння золатавалютных рэзерваў Беларусі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на макраагляд ЕАБР.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць абнаўляць гістарычныя максімумы, дасягнуўшы $13,3 млрд на пачатак кастрычніка.
«Ключавым фактарам стала павелічэнне кошту золата ў структуры рэзерваў на $690,4 млн на фоне павышэння сусветных цэн (плюс 11,6 %)», — звярнулі ўвагу ў ЕАБР.
Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце выраслі на $176,1 млн. З пачатку года золатавалютныя рэзервы выраслі на $4,4 млрд, пры гэтым больш за палову гэтага прыросту было забяспечана за кошт павелічэння рэзервовых актываў у замежнай валюце.