Top.Mail.Ru
209

«Англічанін Джон» абяцаў мінчанцы каханне і золата

У выніку забраў усе грошы

У Савецкае РУУС сталіцы звярнулася жыхарка Мінскага раёна: яе дачка стала ахвярай інтэрнет-аферыста.

Дзяўчына пазнаёмілася ў месенджары з мужчынам па імені Джон — нібы пілотам з Лондана, які падчас зносінаў прапанаваў мінчанцы сур’ёзныя адносіны, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Каб даказаць «пачуцці», замежнік паабяцаў жанчыне прыслаць ювелірны падарунак праз свайго знаёмага кур’ера. Пазней з дзяўчынай звязаўся нейкі Фрэнк і паведаміў, што пасылку затрымалі на мытні — нібы ўнутры знайшлі 70 000 долараў.

Для таго каб мінчанка змагла атрымаць падарунак, віртуальны жаніх пераканаў яе аплаціць «сертыфікат», а потым яшчэ і «пошліну». У выніку дзяўчына і яе маці перавялі больш за 20 000 рублёў у эквіваленце. Калі ж «прадстаўнікі мытні» запатрабавалі яшчэ 5 000 долараў, маці зразумела, што яе дачку падманваюць, і звярнулася ў міліцыю.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Па словах старшага інспектара ДІГС Савецкага РУУС Анастасіі Кавалеўскай, міліцыя ўвесь час нагадвае: знаёмячыся ў інтэрнэце, выконвайце базавыя правілы бяспекі і не пералічвайце грошы, нават калі суразмоўца абяцае іх у хуткім часе вярнуць.

Савецкае РУУС г. Мінска, віртуальнае ашуканства, базавыя правілы бяспекі ў інтэрнеце


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю