Top.Mail.Ru

Англія і Аргенціна выйшлі ў паўфінал футбольнага чэмпіянату планеты

Зборныя Англіі і Аргенціны прабіліся ў паўфінал чэмпіянату свету па футболе, паведамляе БелТА.



У трэцім чвэрцьфінальным паядынку англічане адолелі ў Маямі нарвежцаў з лікам 2:1 (у дадатковы час). Гульня пачалася ў невысокім тэмпе, англічане больш валодалі мячом, але небяспечных момантаў не стварылі. На 36-й мінуце сустрэчы ледзь не першая атака нарвежцаў завяршылася дакладным ударам Андрэаса Шэльдэрупа. Сапернікі адказалі на другой кампенсаванай мінуце — Джуд Белінгем абыграў трох абаронцаў і зраўнаваў лік — 1:1. У другой палове матчу ўжо нарвежцы больш кантралявалі мяч, але дабіцца поспеху не змаглі. У самым пачатку авертайма Белінгем забіў свой другі гол, які стаў пераможным. У паўфінале сапернікам Англіі будзе зборная Аргенціны. У апошнім матчы 1/4 фіналу ў Канзас-Сіці дзеючыя чэмпіёны свету таксама ў дадатковы час абыгралі швейцарцаў — 3:1. У пачатку гульні Алексіс Макалістэр вывеў аргенцінцаў наперад, а пасля перапынку Дэн Ндое аднавіў раўнавагу — 1:1. У дадатковы час Хуліян Альварэс і Лаўтара Марцінес яшчэ двойчы паразілі вароты швейцарцаў.

Такім чынам, у стартавым паўфінале 14 ліпеня ў Даласе віцэ-чэмпіёны свету французы будуць сапернічаць з чэмпіёнамі Еўропы іспанцамі. У другім матчы за выхад у фінал 15 ліпеня ў Атланце сустрэнуцца зборныя Англіі і Аргенціны.

Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць Ліянэль Месі і Кіліян Мбапэ, якія забілі па 8 мячоў.

Няўдачнікі паўфіналаў 19 ліпеня ў Маямі сустрэнуцца ў матчы за трэцяе месца, а пераможцы ў Нью-Ёрку згуляюць у вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул. Усе сустрэчы 23-га па ліку сусветнага першынства транслююцца ў прамым эфіры тэлеканала «Спорт ТБ».

У фінальным паядынку чэмпіянату планеты 2022 года ў Катары зборная Аргенціны адолела ў серыі пасляматчавых пенальці каманду Францыі — 4:2 (гульнявы час — 3:3), у гульні за бронзу харваты перамаглі мараканцаў з лікам 2:1. Зборная Бразіліі пяць разоў станавілася чэмпіёнам свету, у Італіі і Германіі па чатыры тытулы, тры — у Аргенціны, па два — у Францыі і Уругвая, па адным разе перамагалі футбалісты Англіі і Іспаніі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю