Увасабленне жаноцкасці і хатняга ачага
За перамогу ў конкурсе «Місіс Сусвету — 2026» змагаліся каля 120 удзельніц з розных краін. Беларусь на ім прадстаўляла Маргарыта Маскяліене. Яна атрымала два тытулы Mrs Universe Beauty і Mrs Universe Sport, а таксама ўвайшла ў топ-25 і топ-5. Чым адметная гэта жанчына і якія ўражанні ад конкурсу ў яе засталіся — даведаецеся з нашага матэрыяла.
Кацярына Цішкевіч: «Хочацца выкладвацца па поўнай»
Дасягнуць сваіх вяршыняў і супакоіцца — гэта дакладна не пра вядучую тэлеканала АНТ, пісьменніцу Кацярыну Цішкевіч. Чым для яе сёння вызначаецца поспех? Як заставацца ў прафесійным тонусе і пры гэтым не выгарэць? Ці лёгка ёй даюцца эксперыменты са знешнасцю? Як відазмяняецца каханне ў шматгадовым саюзе? На гэтыя і іншыя пытанні вядомая тэлевядучая адказвае ў інтэрв’ю нашаму часопісу.
Жаваць і не перажываць
Сярод 35-44-гадовых беларусаў клінічныя праявы паталогій парадонта сустракаюцца прыкладна ў 80-90%, а ў тых, хто старэйшы за 65 гадоў, гэты паказчык набліжаецца да 100%. Што неабходна ведаць, каб не бачыць кроў на зубной шчотцы і захаваць уласныя зубы да старасці, расказала парадантолаг Аксана Стружко.
Шчасце побач, трэба толькі разглядзець
Дыпламаваны гісторык-археолаг і юрыст Мая Пашкевіч — адна з трох пераможцаў конкурсу «БізнесМАМА»-2025. У роднай вёсцы Казімірава Полацкага раёна яна стварыла пітомнік дэкаратыўных і ягадных раслін. Даведаліся ў маладой прадпрымальнай і амбіцыйнай мамы двух хлопчыкаў, ці складана, знаходзячыся ў дэкрэтным водпуску, запусціць свой бізнес.
«Мне не падабаецца, як я выглядаю!»
«Я брыдкая/брыдкі». «У мяне ўсё не так, як трэба». «Проста не магу глядзець на сябе ў люстэрка!..» Гэтыя фразы бацькі чуюць ад падлеткаў увесь час. Пачынаюць супакойваць: «Не выдумляй, ты ў мяне прыгожая(жы)». Або злуюцца: «Урокі рабі, замест таго каб пакутаваць з-за глупстваў!» Але звычайна гэта не працуе. Псіхолаг растлумачыць, што стаіць за падлеткавай няўпэўненасцю і як дапамагчы сваім тынэйджарам, не абясцэньваючы іх пачуцці і не пагаршаючы сітуацыю.
Новы погляд на звыклыя рэчы
Калі за акном сыра і холадна, менавіта гэтыя аксесуары задаюць настрой, дадаюць характару і ратуюць наш вобраз ад нуды. У гэтым сезоне абутак і сумкі аб’ядналіся вакол агульных ідэй: экзатычная скура, зіхатлівы дэкор, мяккія формы. Разбяромся, што сагрэе прама цяпер, а што спатрэбіцца ўвесну.
Колеру шмат не бывае
Надыходзіць час, калі колер перастае быць фонам і выходзіць на першы план. Калі папярэднія модныя сезоны прайшлі пад знакам ціхай раскошы, у бясконцых адценнях карычневага, сёння мода сапраўды прызнае: нам патрэбна энергія, кантраст і драматургія. Дызайнеры прапануюць не проста выбіраць колер — гуляць з ім, спалучаць неспалучальнае і не баяцца быць прыкметнымі. Расказваем, як «размаляваць» свой паўсядзённы гардэроб.
Вольга АЛЯКСАНДРАВА