У кітайскім горадзе Ханчжоу стаў папулярны ансамбль робатаў, які створаны ў мясцовым Інавацыйным цэнтры распрацоўкі чалавекападобных робатаў «Хайчуан», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Летась калектыў актыўна выступаў на буйных пляцоўках, уключаючы 8-е Кітайскае міжнароднае імпартнае ЭКСПА і Сусветную канферэнцыю па пытаннях інтэрнэту ва Учжэне. Па словах спецыялістаў Цэнтра, робаты выконваюць творы на фартэпіяна, янцыне і ўдарнай устаноўцы. Для гэтага дастаткова толькі загрузіць нотны файл: сістэма аўтаматычна распазнае партытуру і сфарміруе выкананне. У пікавы сезон ансамбль дае па 5-6 канцэртаў за месяц, а выручка ад выступленняў дасягае каля мільёна юаняў.