Грамадскі савет па маральнасці ў асобе Беларускай Праваслаўнай Царквы і Саюза пісьменнікаў Беларусі абвясціў II адкрыты літаратурны конкурс імя свяціцеля Кірылы Тураўскага «У гармоніі з сабой і светам», паведамляе БелТА.
На конкурс прымаюцца празаічныя і паэтычныя творы аўтараў розных узростаў, як прафесіяналаў, так і аматараў, напісаныя на беларускай або рускай мове. Літаратурныя формы твораў могуць быць розныя: аповед, эсэ, навэла, балада, верш, байка і г. д.
Ацэньвацца заяўкі будуць у трох намінацыях: «У коле родных. Я і мая сям’я», «Беражлівыя адносіны да сябе і да навакольнага свету» і «Міласэрнасць. Праца. Міралюбнасць».
Творчае спаборніцтва нацэлена на ўключэнне шырокай грамадскасці, а таксама патэнцыялу маладых людзей у рашэнне сацыяльна значных праблем сучаснага грамадства.
Творы можна дасылаць арганізатарам да 15 снежня. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў лютым 2026 года.