Top.Mail.Ru
346

Аператыўнікі Навагрудка раскрылі злачынную схему

Рабіў стаўкі на грошы прадпрыемства.

Аператыўнікі бэз Навагрудскага РАУС атрымалі інфармацыю, што 21-гадовы работнік дзяржаўнай арганізацыі можа быць датычны да крадзяжу грошай, паведамілі БелТА ў прэс-службе МУС.

«Падчас правядзення праверкі звесткі пацвердзіліся. Устаноўлена, што за адзін месяц працоўнай дзейнасці фігурант шляхам выкарыстання тэхнічных сродкаў перавёў з рахунку прадпрыемства на свой асабісты звыш Br40 тыс.затым малады чалавек адправіў грошы ў букмекерскую кантору, адкуль рабіў стаўкі на розныя кіберспартыўныя падзеі. У выніку ўсё прайграў», — паведамілі ў МУС.

Следчымі рапспачата крымінальная справа за крадзеж шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю