Жыхара Гродзенскай вобласці затрымалі аператыўнікі, канфіскавана 3 кг псіхатропных рэчываў. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.
Супрацоўнікі наркакантролю УУС Гомельскага аблвыканкама пры сілавой падтрымцы байцоў САХР унутраных войскаў МУС і АМАП УУС аблвыканкама на падрыхтоўчым этапе субрэгіянальнай антынаркатычнай аперацыі «Канал — Каспійскі маяк» затрымалі з доказамі злачынства 26-гадовага жыхара Гродзеншчыны. Устаноўлена, што фігурант быў аптовым кур’ерам наркашопа. Па ўказанні куратараў з суседняй краіны ён прывёз партыю нелегальнага тавару для распаўсюджвання праз закладкі на тэрыторыі Мінскай вобласці. Пры ім выявілі і канфіскавалі 3 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP.
Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Маладому чалавеку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.