Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі разглядае магчымасць увядзення аплатнага водпуску для бацькоў пры нараджэнні дзіцяці, паведамляе Smartpress.by
З 2020 года ў Працоўным кодэксе Беларусі ўжо прадугледжаны сацыяльны водпуск для бацькоў, які можна ўзяць у першыя паўгода з дня нараджэння дзіцяці. Аднак на дадзены момант яго аплата застаецца на вырашэнне наймальніка.
«Мы ўжо вывучылі практыку рэалізацыі гэтай нормы і можам сказаць, што ахоп такім водпускам у буйных арганізацыях прыкметна вышэй, чым у сярэдніх і малых. Пры гэтым запатрабаванасць водпуску сярод мужчын значна вышэй у тых арганізацыях, дзе ён аплачваецца», — падкрэсліла Паўлючэнка.
Цяпер абмяркоўваецца прапанова ўстанавіць аплатны водпуск для бацькоў на парытэтнай аснове — расходы будуць падзелены паміж наймальнікам і дзяржаўным бюджэтам.
Нагадаем, беларускае працоўнае заканадаўства таксама дазваляе браць водпуск па доглядзе дзіцяці да трох гадоў не толькі маці, але і бацьку, іншым сваякам дзіцяці або апекуну, які фактычна даглядае яго.