Паведамляецца, што больш за 110 чалавек, уключаючы турыстаў, якія спыніліся на начлег у гасцініцы ў гарах у раёне Аоі горада Сідзуока, і рабочых, якія будуюць у гэтым раёне адрэзак лініі магнітналевітацыйнай чыгункі, апынуліся заблакаваныя ў гарах пасля таго, як у пятніцу апоўзень сышоў на аўтадарогу. Акрамя таго, на гары знаходзіліся яшчэ 190 альпіністаў, якія планавалі ўзыходжанне.
Удакладняецца, што ў суботу ўдалося забяспечыць пешы спуск абыходнымі шляхамі для 170 жадаючых. Скаргаў на здароўе ні ў іх, ні ў тых, хто не захацеў спускацца, няма. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што расчысціць дарогу ўдасца толькі да аўторка.