Top.Mail.Ru

Апошнія дні красавіка больш падобныя на сярэдзіну сакавіка

Увага: замаразкі

Вясна пакуль не песціць цяплом. У бліжэйшыя дні, як паведамляюць у Белгідрамеце, спадзявацца на гэта таксама не давядзецца. Больш за тое, сіноптыкі распаўсюджваюць штармавое папярэджанне: у многіх раёнах у бліжэйшыя ночы чакаюцца замаразкі, месцамі нават да −5.

У аўторак — пераменная воблачнасць. Уначы практычна без ападкаў. Раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Вецер паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Уначы ў многіх раёнах замаразкі ад нуля да мінус трох. Днём +4 — +10 градусаў. Атмасферны ціск будзе слаба расці, а вецер з поўначы і паўночнага захаду застанецца халодным.

У сераду істотных змяненняў у надвор’і чакаць не варта. Будзе воблачна з праясненнямі, ападкі таксама не выключаны. Вецер крыху сціхне, але не пацяплее. Тэмпература днём — ад +4 на поўначы да + 10 на поўдні. Ноччу з серады на чацвер ізноў чакаюцца замаразкі — ад 0 да −5.

У чацвер, паводле папярэдніх прагнозаў, надвор’е пачне паступова паляпшацца. Вецер зменіцца на заходні і паўднёва-заходні. Дажджы пройдуць толькі месцамі і кароткачасовыя. Тэмпература днём — ад +6 да +12 градусаў.

У першы дзень мая сіноптыкі абяцаюць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу ад −1 да +5, днём — 7–12 градусаў цяпла.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю