Top.Mail.Ru

Аптэчны робат, вендынгавыя апараты. Якія навацыі прапануе пакупнікам «Белфармацыя»

Аптэчным робатам, вендынгавымі апаратамі і іншымі навацыямі могуць скарыстацца пакупнікі дзяржаўнай аптэчнай сеткі «Белфармацыя». Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік начальніка інфармацыйна-фармацэўтычнага цэнтра РУП «Белфармацыя» Мікіта Цімафееў, перадае БелТА.


Адзіны ў краіне аптэчны робат знаходзіцца ў адной з аптэк пятай катэгорыі на пр. Незалежнасці, 143. Пасля аплаты ён аўтаматычна падае лекавыя прэпараты з месцаў іх захоўвання непасрэдна ў прыкасавую зону.

Паводле слоў Мікіты Цімафеева, у аптэцы плануецца рамонт з пашырэннем зоны абслугоўвання робата. Плануецца ўстанавіць шкляны вітраж, які дазволіць пакупнікам поўнасцю бачыць функцыянал робата. Таксама будзе ўсталяваны тэрмінал самаабслугоўвання. «Пакупнік можа сам падысці, заказаць неабходны лекавы прэпарат, аплаціць яго, і робат ажыццявіць аўтаматычную падачу. Дадатковы функцыянал адкрыецца пасля рамонту разам з залай самаабслугоўвання ў гэтай аптэцы», — сказаў ён.

Намеснік начальніка цэнтра, прадаўжаючы тэму лічбавізацыі, расказаў аб наяўнасці ў аптэках інфакіёскаў. У час чакання ў чарзе, напрыклад, чалавек можа паглядзець наяўнасць і цану лекавага прэпарату канкрэтна ў гэтай ці іншай аптэцы прадпрыемства. У тых аптэках, дзе гэта магчыма, устанаўліваюць электронную чаргу для зручнасці чакання. 

«Мы першыя на фармацэўтычным рынку ўкаранілі ў практыку вендынгавыя апараты. Лекавыя прэпараты ў іх прадаваць нельга, але ёсць пэўны таварааптэчны асартымент, які падлягае рэалізацыі праз вендынгавыя апараты. Гэта зручна для скораснай куплі: выбраў, націснуў, аплаціў і пайшоў далей», — адзначыў Мікіта Цімафееў. 


Ужо некалькі гадоў дзякуючы намаганням Міністэрства аховы здароўя, РУП «Белфармацыя» і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі рэалізуецца праект «Электронны рэцэпт». Сёння ён распаўсюджваецца на ўсю краіну.

На базе прадпрыемства пастаянна функцыянуе даведачная служба аптэк 169. Гэты даведачны нумар — адзіны для ўсёй краіны па прынцыпе тэрытарыяльнасці. Гэта значыць, што, набіраючы нумар 169 у Віцебску, чалавек трапляе ў даведачную службу Віцебска і Віцебскай вобласці для кансультацыі па лекавых прэпаратах, магчымасці браніравання лякарства ў зручнай яму аптэцы прадпрыемства, а таксама арганізацыі наступнай дастаўкі лекавага сродку. Акрамя таго, працуе інтэрнэт-аптэка «Белфармацыі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю