Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены на 17 лютага ў Беларусі з-за моцных маразоў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні, 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 17-24 градусы марозу, месцамі, а на поўначы ў многіх раёнах — мінус 25-29, на поўдні краіны месцамі будзе 10-16 градусаў ніжэй за нуль. Днём будзе мінус 5-11 градусаў.