У Беларусі 11 кастрычніка днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцныя дажджы. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём у многіх раёнах моцныя. У дзённы час па паўднёвым усходзе месцамі магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвай чвэрці ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла. Днём будзе 11-17, па паўднёвым усходзе — да плюс 22.