Top.Mail.Ru

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб’яўлены ў Беларусі на 29 мая

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб’яўлены ў Беларусі на 29 мая, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Раніцай і днём 29 мая ў многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с.

Ноччу чакаецца пераменная воблачнасць. Днём будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і днём у многіх раёнах парывы 15-20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 3-8 градусаў, максімальная днём ад 8 па паўночным усходзе да 19 градусаў па паўднёвым захадзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю