Top.Mail.Ru
646

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных ападкаў і туману аб’яўлены ў Беларусі 26 лістапада

У Беларусі 26 лістапада на большай частцы тэрыторыі чакаецца туман, па паўночна-заходняй палове — моцныя ападкі (снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж). У выніку ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У сераду будзе перавага воблачнага надвор’я. У многіх раёнах чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж). Месцамі, а па паўночна-заходняй палове ў многіх раёнах прагназуюцца моцныя ападкі. У асобных раёнах магчымы галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах — галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі чакаецца туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём будзе ад мінус 1 градуса па паўночным захадзе да плюс 10 градусаў па паўднёвым усходзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю