Top.Mail.Ru
212

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб’яўлены ў Беларусі 17 ліпеня

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 17 ліпеня з-за навальніц. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Навальніцы прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі. Пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні. У дзённы час месцамі пры навальніцах можа быць шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, а па паўднёвым усходзе ў многіх раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах можа быць туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, днём месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 12-18, месцамі 10-11, максімальная днём — 21-27 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю