Top.Mail.Ru
493

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру чакаецца 12 чэрвеня ў краіне

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, умовы надвор’я ў Беларусі 12 чэрвеня прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона з цэнтрам над тэрыторыяй нашай краіны. 


Чакаецца воблачнае, па захадзе з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі па паўночным усходзе моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер уначы пераменных напрамкаў, удзень паўночна-заходні ўмераны, удзень парывісты, у паўднёва-заходніх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 8 да плюс 14 ° С, максімальная днём ад плюс 13 да плюс 19 ° С. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе расці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю