Top.Mail.Ru
107

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб’яўлены ў Беларусі 5 лістапада

Ноччу і раніцай 5 лістапада ў многіх раёнах краіны чакаецца туман. У сувязі з гэтым у краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе месцамі пройдуць невялікія дажджы. У начны і ранішні час у многіх раёнах магчымы туман. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да 6 градусаў. Днём будзе 7—13 градусаў цяпла.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю