Ракетны комплекс «Арэшнік» будзе пастаўлены на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні. Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БелТА.
«Стварэнне ўмоў для размяшчэння „Арэшніка“ ў Рэспубліцы Беларусь заканчваецца. У снежні бягучага года ён будзе пастаўлены на баявое дзяжурства, таму ўсялякія размовы, быць або не быць „Арэшніку“, на гэтым вычарпаны», — сказала яна.