Сфарміраваны аб’ём поўнасцю забяспечвае стартавую патрэбнасць і перавышае нарматыўны месячны рэзерв. Запасы прадаўжаюць папаўняцца ў планавым рэжыме па меры расходавання матэрыялаў.
Згодна з патрабаваннямі ТКП 100-2024 «Парадак арганізацыі і правядзення работ па зімовым утрыманні аўтамабільных дарог», да 15 кастрычніка арганізацыі павінны нарыхтоўваць не менш за 50% сезоннай патрэбнасці ў супрацьгалалёдных матэрыялах, а на працягу зімы — падтрымліваць незніжальны запас у аб’ёме не менш за месячную норму.
Як адзначылі ў прэс-службе, асноўным супрацьгалалёдным матэрыялам у Беларусі застаецца пясчана-саляная сумесь. Таксама ўжываецца мінеральны канцэнтрат галіт (хларыд натрыю тэхнічны).
Для аператыўнай апрацоўкі пешаходных маршрутаў у дварах шматкватэрных дамоў дадаткова ўстаноўлены спецыяльныя скрыні з супрацьгалалёднымі матэрыяламі.