Арганізацыя Чэрвеньскага раёна не выплаціла работнікам звыш 55 тыс. рублёў заработнай платы, паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці.
У прыватнасці, адна з камерцыйных арганізацый раёна дапусціла затрымку выплаты заработнай платы работнікам за чэрвень — без выплат засталіся 42 работнікі.
Па выніках наглядных мерапрыемстваў прыняты меры пракурорскага рэагавання, на адрас прадпрыемства вынесена прадпісанне аб неадкладнай ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Як вынік — заработная плата выплачана ўсім супрацоўнікам у поўным аб’ёме, дырэктар арганізацыі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Пытанні выканання працоўнага заканадаўства і своечасовай выплаты заработнай платы знаходзяцца на пастаянным кантролі ў пракуратуры Чэрвеньскага раёна.