Top.Mail.Ru
205

Арктыка «пазелянела» ад глабальнага пацяплення

Вучоныя раскрылі новае наступства пацяплення ў Арктыцы. Рост тэмператур стымулюе пашырэнне тарфянікаў, насычаных вугляродам. У бліжэйшай перспектыве гэта можа запаволіць глабальнае пацяпленне, але ў будучыні падзейнічае адваротны эфект, паведамляе «МИР 24».


Тарфянікі — найбуйнейшы наземны рэзервуар вугляроду. Забалочаныя глебы ўтрымліваюць у два разы больш вуглякіслага газу з атмасферы, чым усе лясы свету. Яны пакрываюць 3% тэрыторыі Зямлі і знікаюць на крайняй поўначы, дзе суровыя ўмовы надвор’я абмяжоўваюць рост раслін.

Але ў апошні час у Арктыцы стала цяплей і спрыяльна для раслін. Спадарожнікавыя здымкі ўказалі на паўсюднае азеляненне рэгіёна.

У ходзе новага даследавання міжнародная група вучоных правяла ацэнку тарфянікаў у еўрапейскай і канадскай Арктыцы. Вынікі паказалі, што іх плошча значна пашырэла за апошнія 40 гадоў. З-за пацяплення, якое ў Арктыцы ідзе асабліва хутка, верхні пласт вечнай мерзлатай пачынае адтаваць. Ён забяспечвае расліннасць вільгаццю, неабходнай для развіцця.

Найбольш моцныя змены назіраліся там, дзе летнія тэмпературы падвышаліся мацней за ўсё. Гэта, у прыватнасці, нарвежскі архіпелаг Шпіцберген.

У наш час тарфянікі актыўна паглынаюць вуглярод, што можа прыпыніць глабальнае пацяпленне. Але ўсё яшчэ невядома, як яны адрэагуюць на змены клімату ў будучыні.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю