Top.Mail.Ru

Леанід Касінскі: Армiя — той iнструмент, якi абаронiць

Леанiд КАСIНСКI — пра павелiчэнне прызыўнога рэсурсу, задачы ваеннага парада i запатрабаваныя формы ваенна-патрыятычнага выхавання

Завяршаецца адпраўка беларускiх грамадзян, прызваных на тэрмiновую ваенную службу ў злучэннi i воiнскiя часцi Узброеных Сiл, iншыя воiнскiя фармiраваннi. Усяго на iх укамплектаванне плануецца накiраваць каля 10 тысяч чалавек — i гэта на 120 % больш ад той колькасцi навабранцаў, якая патрабуецца на дадзеным этапе. У цэлым, сярод маладых людзей прызыўнога ўзросту ўсё больш становiцца тых, хто разумее важнасць воiнскай службы, усведамляе цану мiрнага жыцця.

Пра асаблiвасцi бягучай прызыўной кампанii карэспандэнту «Звязды» расказаў памочнiк мiнiстра абароны па iдэалагiчнай рабоце ва Узброеных Сiлах-начальнiк галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы Мiнiстэрства абароны генерал-маёр Леанiд КАСIНСКI. Акрамя таго, размова iшла пра работу, якую абароннае ведамства праводзiць у рамках ваенна-патрыятычнага выхавання насельнiцтва, важнасць пошукавай дзейнасцi i ўвекавечання герояў i ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны, задачы ваеннага парада, якi ўпрыгожыць святкаванне Дня Перамогi ў Мiнску.

«У нашых мужчын ёсць разуменне таго, што адбываецца вакол нашай краiны»

— Леанiд Вiктаравiч, радуе, што колькасць прызыўнiкоў з году ў год стабiльная. А як iдуць справы з фiзiчнай падрыхтоўкай маладых людзей i, самае галоўнае, iх маральнай гатоўнасцю служыць у армii?

— У армiю прыходзяць хлопцы з розным узроўнем здароўя, фiзiчнай падрыхтоўкi, натуральна, i маральны дух у iх адрознiваецца. Зыходзячы з iндывiдуальных асаблiвасцяў хлопцаў, мы прызначаем iх на розныя пасады. Хтосьцi па сваiх фiзiчных, маральных якасцях прыдатны для сiл спецыяльных аперацый, хтосьцi ў сiлу пэўных асаблiвасцяў здароўя прызначаецца ў тыя падраздзяленнi, дзе патрабуецца меншая фiзiчная нагрузка, iншы ўзровень маральнай устойлiвасцi. Сёння мы набралi 120 % хлопцаў ад той лiчбы, якая неабходная для Узброеных Сiл, Дзяржпагранкамiтэта, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў. Такiм чынам, мы можам выбiраць найлепшых з лепшых. Тую дэмаграфiчную яму, якая была, мы пацiху пачынаем пераадольваць.

— Наколькi хлопцы разумеюць абстаноўку, на фоне якой яны будуць аддаваць свой абавязак Радзiме?

— Самая вялiкая праблема любога чалавека — гэта выйсцi з зоны камфорту, у якой ён знаходзiцца. Тэрмiновая служба прадугледжвае пэўныя абмежаваннi, фiзiчныя i маральныя нагрузкi, бо армiя — гэта не дзiцячы садок. Натуральна, некаторыя хлопцы iдуць з асцярогай, сумняваюцца ў тым, цi змогуць справiцца з пэўнымi цяжкасцямi. Але практыка паказвае, што ўжо ў першыя днi на службе, асаблiва калi хлопцы знайшлi сяброў, гэтыя цяжкасцi пераадольваюцца даволi хутка i лёгка. Самае галоўнае, што вiдаць апошнiм часам, — у нашых мужчын, якiя прыходзяць i на тэрмiновую службу, i на службу па кантракце, удзельнiчаюць у ваенных зборах, ёсць разуменне таго, што адбываецца вакол нашай краiны. Ёсць поўнае ўсведамленне: калi яны не навучацца абараняць сваю Радзiму, то за iх гэта нiхто не зробiць. Мы ўсе ведаем, што найбольш напружанае становiшча сёння ў Гомельскай вобласцi: з боку Украiны нярэдка iдуць разнастайныя правакацыi. Прызыўнiкi з Гомельшчыны адчуваюць на сабе гэты цiск, у тым лiку маральны, але яны iдуць у армiю яшчэ з большай адказнасцю: хлопцы больш за ўсiх разумеюць, што мiр — гэта не данасць нам звыш, а тое, што трэба абараняць

— У грамадстве ўсё менш размоў на тэму «Навошта патрэбна армiя». Пра гэта, у прыватнасцi, сведчаць i ваенныя зборы ваеннаабавязаных: людзi разумеюць важнасць моманту i лiчаць такiя мерапрыемствы неабходнымi...

— У свой час, калi мiнула гадоў 50–70 пасля Вялiкай Айчыннай вайны, роля Узброеных Сiл у грамадстве некалькi нiвелiравалася. Людзi думалi, што вайна даўно скончылася i нам ужо нiчога не пагражае. Але сучаснасць паказвае цалкам адваротнае: бяда — побач. У краiн-суседак, якiя нас атачаюць з Захаду, вiдавочна, нямiрныя намеры ў дачыненнi да нашай краiны. I калi раней яны гэта ўтойвалi, то цяпер кажуць абсалютна адкрыта, спрабуюць да свайго грамадства данесцi тое, што, наадварот, ад нас iдзе пагроза. Але гэта абсалютна няпраўда. Нам чужога не трэба. На фоне такой абстаноўкi беларусы сталi разумець: мiрнае жыццё — гэта дастаткова хiсткая матэрыя, а армiя — той iнструмент, якi абаронiць. Прыйшло ўсведамленне важнасцi i неабходнасцi Узброеных Сiл.

— Па жаданнi на службу ў рэзерве прызываюцца i студэнты 1 курса ВНУ сельскагаспадарчага профiлю, якiя маюць права на адтэрмiноўку ад прызыву для працягу адукацыi. Цi многiя пагадзiлiся замест адпачынку на канiкулах аддаць абавязак Радзiме?

— Гэты эксперымент мы праводзiм ужо чацвёрты год. Такая просьба паступiла ад кiраўнiкоў сельгаспрадпрыемстваў, каб не адрываць хлопцаў ад той дзейнасцi, якой яны навучаюцца. Мы разумеем, што вытворчасць сельгаспрадукцыi — гэта харчовая бяспека краiны. Таму пайшлi насустрач. 

У першы год, калi прапанавалi хлопцам такi вiд праходжання службы ў перыяд канiкулярных адпачынкаў, ахвотных было амаль 400 чалавек з розных сельскагаспадарчых ВНУ нашай краiны. Менавiта тыя хлопцы, якiя згадзiлiся на эксперымент, ахвяруючы сваiм студэнцкiм адпачынкам, i ёсць будучыня нашых сельгаспрадпрыемстваў. Гэта будучыя дырэктары.

«Ваенны парад — гэта яшчэ i фактар стрымлiвання»

— Узброеныя Сiлы, iншыя воiнскiя фармiраваннi актыўна рыхтуюцца да парада ў гонар 80-годдзя Вялiкай Перамогi, якi адбудзецца 9 Мая на адным з цэнтральных праспектаў беларускай сталiцы. Гэта падзея заўсёды негатыўна ўспрымалася нашымi апанентамi...

— Спробы сказiць саму сутнасць парадаў нашы апаненты пачалi вельмi даўно. Асаблiва ярка гэта праявiлася ў 2020 годзе, калi ў перыяд ковiду казалi, што ўсе ўдзельнiкi парада i гледачы, якiя прыйдуць, — гэта смяротнiкi. Такiм чынам спрабавалi людзей адгаварыць iсцi на парад, а яго ўдзельнiкаў — напалохаць, каб яны адмовiлiся выконваць загады камандзiраў. Сярод ваеннаслужачых такiх не знайшлося. Мяркуючы па запоўненых трыбунах у 2020-м, сярод грамадзян Беларусi таксама не знайшлося тых, хто павёўся на недарэчныя выдумкi нашых апанентаў. Рабiлася гэта для таго, каб сказiць гiсторыю, аддаць забыццю подзвiг нашых продкаў. Гэта адна з форм фальсiфiкацый. Калi мы не будзем праводзiць парады, не будзем шанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё ў Вялiкую Айчынную вайну, абараняючы нашу будучыню, нашчадкi забудуцца пра гэта. Таму ў парада дзве асноўныя мэты i задачы. Першая — данiна памяцi воiнам Чырвонай Армii, нашым дзядам, прадзедам. Другое прызначэнне парада ў адным са сваiх выступленняў дакладна ахарактарызаваў Галоўнакамандуючы, якi сказаў: «Трэба паказаць людзям, што ў нас ёсць тэхнiка, з дапамогай якой, калi спатрэбiцца, мы будзем абараняць сваю краiну, а галоўнае, што ў нас ёсць людзi, здольныя эксплуатаваць гэту тэхнiку i стаць на абарону сваёй краiны». Па вялiкiм рахунку, ваенны парад — гэта яшчэ i фактар стрымлiвання, дэманстрацыя некаторых сваiх магчымасцяў.

Нярэдка нашы апаненты пачынаюць расказваць, што гэта марнаванне грошай, якiя быццам бы забралi з кiшэнi ў працоўнага, настаўнiка, яшчэ кагосьцi. Гэта зноў жа абсалютная хлусня. 

На правядзенне парада Узброеным Сiлам не выдзяляецца нiводнай лiшняй капейкi з дзяржбюджэту. Усе выдаткi на парад iдуць з таго лiмiту сродкаў, якiя вылучаюцца на ўтрыманне Узброеных Сiл на год. Незалежна, праводзiм мы парад сёлета цi не праводзiм, нам выдзяляецца аднолькавы лiмiт. Тыя ж трэнiроўкi, напрыклад, механiкаў-кiроўцаў баявых машын, якiя ўдзельнiчаюць у парадзе, — гэта адпрацоўка навыкаў i ўменняў. Той жа мотарэсурс, тыя ж сродкi па палiве былi б выдаткаваны, калi б яны выконвалi праграму сваёй падрыхтоўкi не на аэрадроме «Лiпкi», а на палiгоне

— Вялiкую ўвагу Мiнiстэрства абароны ўдзяляе патрыятычнаму выхаванню насельнiцтва. У прыватнасцi, на тэрыторыi Брэсцкай крэпасцi будуецца Рэспублiканскi цэнтр патрыятычнага выхавання моладзi. На якой стадыi ўзвядзенне?

— Першая чарга будоўлi ўжо завершана. Атрымлiваецца даволi шыкоўны аб’ект, дзе хлопцы i дзяўчаты змогуць адпачыць, фiзiчна набрацца сiл, успомнiць нашу гiсторыю, шмат чаму навучыцца. Мяркуецца, што ўжо сёлета, у перыяд летнiх канiкул, цэнтр пачне сваю работу. З улiкам магчымасцяў палатачнага лагера ён зможа прыняць звыш 500 хлопцаў i дзяўчат, у iншы перыяд — больш за 200. Што датычыцца iншых форм патрыятычнага выхавання, то гэта i ваенна-патрыятычныя клубы, якiх на бягучы момант ужо больш як 70 ва Узброеных Сiлах, i ваенна-патрыятычныя класы ва ўстановах адукацыi. У перыяд канiкул будуць працаваць летнiя ваенна-патрыятычныя лагеры. Акрамя таго, ваеннае ведамства практыкуе яшчэ масу форм, з дапамогай якiх уцягваем моладзь у патрыятычнае выхаванне.

— Ваеннаслужачыя 52-га асобнага спецыялiзаванага пошукавага батальёна Мiнiстэрства абароны ўжо актыўна працуюць у палях. Цi скончыцца калi-небудзь работа ў пошукавiкоў?

— Яшчэ некалькi гадоў таму ў нас было памылковае меркаванне наконт таго, што хутка дзейнасць батальёна трэба будзе спыняць. Мы чамусьцi лiчылi, што за 30 гадоў iснавання гэтага падраздзялення ваеннаслужачыя батальёна выканалi задачы, якiя на iх былi ўскладзены, i больш «белых плям» у пошукавай рабоце практычна не засталося. Як паказала практыка, мы глыбока памылялiся. I калi нашы пошукавiкi сумесна з Генеральнай пракуратурай пачалi працаваць па крымiнальнай справе аб генацыдзе беларускага народа, мы зразумелi: на жаль, работы хлопцам з пошукавага батальёна хопiць яшчэ надоўга. Архiўныя матэрыялы, якiя нам перадае i Расiйская Федэрацыя, i шэраг iншых краiн, паказваюць, што вельмi шмат пахаванняў, аб якiх раней мы не ведалi. Прычым у большай ступенi там пахаваны не ваеннаслужачыя Чырвонай Армii, а забiтыя, закатаваныя мiрныя жыхары.

— Цi дастаткова сёння ў краiне робiцца для ўвекавечання памяцi герояў i ахвяр той вайны?

— Тут складана выпрацаваць крытэрый — дастаткова цi не. На мой погляд, трэба максiмальна рабiць усё для таго, каб захаваць гэту памяць. I недастаткова правесцi нейкае мерапрыемства разавае або цыклiчнае. Работа па захаваннi гiстарычнай праўды i памяцi павiнна весцiся пастаянна, штодзённа, выкарыстоўваючы ўсе даступныя формы i метады данясення iнфармацыi да грамадства, асаблiва да маладых людзей, якiя сёння найбольш схiльныя да дэструктыўнага iнфармацыйнага ўплыву.

Фота Мінабароны

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю