Top.Mail.Ru

Аршанскі раён заняў першае месца на ўборцы ўраджаю сярод раёнаў Віцебскай вобласці

Гэта вынік працы 13 сельскагаспадарчых арганізацый і дзвюх сялянска-фермерскіх гаспадарак.

Уборцы падлягала амаль 29 тысяч гектараў іх плошчаў. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў звыш 128 тысяч тон без уліку кукурузы пры ўраджайнасці 44,6 цэнтнера з гекатара, у тым ліку рапсу 25 тысяч тон пры ўраджайнасці 28,4 цэнтнера з гектара. 

На фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі», што ў суботу праходзіць у Мёрах, ушаноўвалі таксама ордэна Леніна сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Ларынаўка», дзе намалот склаў амаль 11 тысяч тон, а ўраджайнасць — 72,8 цэнтнера з гектара. 


Узнародзілі таксама плеяду хлебаробаў, занятых на валаўтваральным прадпрыемстве Аршаншчыны, у адкрытым акцыянерным таварыстве «Агракамбінат «Юбілейны». Яго намалот — 40,6 тысячы тон, ураджайнасць — 59,3 цэнтнера з гектара. — Аршанскі раён традыцыйна штогод збірае звыш 100 тысяч тон збожжа, — паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Віталь Вараб’ёў. — Хаця мы і размяшчаемся ў зоне рызыкоўнага земляробства, на такі добры вынік уплываюць урадлівасць нашых глеб, даволі высокі бал і механічны склад пашы. Але найперш — людзі, якія ўмеюць належным чынам арганізаваць працу, захоўваюць тэхналогіі, вядуць сельгаскампаніі ў аптымальныя тэрміны. Нашы людзі асабліва адказна рупяцца падчас жніва, каб сабраць ураджай без страт. Мінулай восенню аграрыі Аршанскага раёна павялічылі азімы клін. Традыцыйна азімыя культуры даюць высокую ўраджайнасць. Да таго ж, змяншаецца аб’ём работ падчас веснавой сяўбы, вызваляецца тэхніка для падкормкі пасеваў, іх апрацоўкі сродкамі абароны. Такая ж схема захавана сёлета. Адразу пасля Дажынак механізатары вернуцца да азімай сяўбы і працягнуць уборку кукурузы. 

Асаблівасць бягучага года заключаецца ў тым, што высокая стаўка зроблена на вырошчванне кукурузы на зерне. Набыты якасны насенны матэрыял скараспелых сартоў гэтай культуры, яе плошчы значна павялічаны і дасягнулі амаль 4,3 тысячы гектараў. На бягучы момант спарадкавана болей за 10 працэнтаў ад неабходнага, разлічваюць на ўраджайнасць 100 цэнтнераў з гектара. Гэта залог таго, што з якасным, энергетычна насычаным кормам будзе зімаваць жывёла.

 — Хочацца адзначыць нязменную дзяржаўную падтрымку аграрнага сектара, — звярнуў увагу Віталь Вараб’ёў. — З ёй толькі сёлета ў раён паступіла восем энерганасычаных трактараў «Беларус-3522», тры «кіраўцы», пяць камбайнаў, чатыры з якіх — ротарныя, прычапное абсталяванне. А мы разумеем, што працуем для свайго народу, умацавання сваёй краіны, будзем старацца і надалей. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА, фота

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю