Беларус Рагажынскі выйграў залаты медаль па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і моладзі ў Албаніі.
Наш штангіст спаборнічаў у вазе больш за 110 кг сярод атлетаў да 20 гадоў. У рыўку Рагажынскі здзейсніў удалыя спробы на 160 кг, 165 кг і 169 кг і стаў уладальнікам малога «золата» ў гэтым практыкаванні. Вынік у штуршку (195 кг) не дазволіў беларусу змагацца за медаль па суме: у дваябор’і Арцём набраў 364 кг і замкнуў топ-5, адставанне ад прызавой тройкі склала 12 кг.
Раней на кантынентальным форуме ў Албаніі наша Кацярына Цімашэнка спынілася за крок ад подыума ў катэгорыі да 77 кг сярод дзяўчат да 23 гадоў, а Кацярына Ляшчук заняла шостае месца ў вазе звыш 86 кг у юніёрак да 20 гадоў. Апошнія камплекты ўзнагарод турніру былі разыграны 19 кастрычніка.