Top.Mail.Ru

Артысты з Кітая пакажуць на «Белай Вежы» вулічную пастаноўку, а тэатр з Расіі — вулічны спектакль

У Брэсце ў час 30-га міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа» творчы калектыў з Кітая пакажа вулічную пастаноўку, а тэатр з Расіі — спектакль на плошчы. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Гледачоў запрашаюць 12 верасня да 10:00 на пляцоўку каля фантана на пешаходнай вуліцы Савецкая. Там артысты з КНР арганізуюць відовішчныя выступленні пад адкрытым небам. Майстры сцэны прадэманструюць брастаўчанам і гасцям горада ўсю палітру выразных сродкаў Уцзюй. Гэта традыцыйны кітайскі оперны жанр з правінцыі Чжэцзян, які таксама называюць цзіньхуаскай операй. Яна спалучае пластыку і вакал, баявыя мастацтвы і неверагодныя гістарычныя касцюмы.

Непасрэдна для праграмы «Белай Вежы» оперная трупа «У» з кітайскай правінцыі Чжэцзян у вялікай зале Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы 13 верасня пакажа «Тры бітвы з Дэманам белай косці». Гэта гісторыя з рамана «Падарожжа на Захад», класікі кітайскай літаратуры. Гледачоў чакаюць дзве гадзіны захапляючых сюжэтаў з жыццярадаснай музыкай і эмацыянальнай манерай выканання.

Брастаўчанам і гасцям горада 12 верасня прапануюць паглядзець вулічны спектакль. Пачнецца ён апоўдні на плошчы Леніна. Варонежскі дзяржаўны тэатр лялек імя В. А. Вальхоўскага на «Белую Вежу» прывёз «Дзюймовачку». Пастаноўка не толькі выходзіць у гарадскую прастору, яна не абмяжоўваецца межамі казачнага свету Андэрсена. Героі спектакля існуюць у тэатральным паказе разам з сучаснымі персанажамі. Шматслойнасць дае новае прачытанне казкі. Такім чынам яна можа быць цікава і дзецям, і дарослым. «Дзюймовачка» — шматкампанентны спектакль. Пераважна гэта тэатр цела і тэатр маскі. Таксама ў пастаноўцы прысутнічаюць элементы мюзікла, прыёмы тэатра лялек і «жывы план», — звярнулі ўвагу арганізатары.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю